Каталог :: История

Реферат: Мінск сучасны і старажытны

                    МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ                    
                  Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт                  
                             Кафедра беларускай мовы                             
                                
     
                                                                         Выканаў
                                                                Студэнт  1 курса
                                                        Факультэта ТТЛП 9 группы
                                                                 Фрыцін Дзмітрый
                                   Мінск 2004                                   
                             Уводзіны.                             
Мінск — горад досыць старажытны. Але, на жаль, пра яго не скажаш словамі
вядо-мага паэта: тут кожны камень гісторыяй дыхае. У адрозненне ад многіх
сваіх еўрапейскіх равеснікаў і нават куды больш маладых гарадоў аблічча
беларускай сталіцы ўсё ж такі вызначаюць не кварталы старадаўняй забудовы, а
сучасныя мікрараёны.
Чаму так атрымалася? Чаму стары па ўзросту горад мае малады твар? Найперш у
гэтым парадоксе вінаваты спусташэнні, якія перанёс Мінск у гады ваенных
ліхалеццяў. А іх за сваю амаль тысячагадовую гісторыю ён спазнаў даволі.
Горад, які знаходзіўся на перакрыжаванні важнейшых еўрапейскіх шляхоў,
руйнавалі, спусташалі, палілі шматлікія заваёўнікі, што прыходзілі сюды з
узнятым мячом — немцы, палякі, рускія, шведы, французы. Далёка не ўсё,
разбуранае падчас аблог і штурмаў, пасля аднаўлялася. А разбурэнні, якія
спазнаў Мінск падчас апошняй вайны, і наогул былі катастрафічнымі: 80
працэнтаў гарадскіх кварталаў пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года
ляжалі ў руінах.
Як ні сумна гэта канстатаваць, але досыць многае з таго, што ацалела падчас
гэтай вайны, было разбурана ўжо пасля яе. Даволі часта старая забудова
прыносілася ў ахвяру новым горадабудаўнічым праектам, а старадаўнія культавыя
пабудовы (ды і не толькі яны), бывала, зносілі і па ідэапагічных матывах.
                        Гаспадарка.                        
Здаўна Мінск быў важным эканамічным цэнтрам Беларусі.У другой палове 19
стагоддзя  моцны штуршок развіццю горада дала пабудова Маскоўска-Брэсцкай
(1869-1978) і Лібава-Роменскай(1871-1874) чыгунак, якія перакрыжаваліся ў
Мінску і звязалі яго з цэнтрам Расіі, Польшчай, Прыбалтыкай і Украінай.Яны ў
многім прадвызначылі з’яуленне шматлікіх вытворчасцей па перапрацоўцы
мясцовай сыравіны.Рост попыту на сельска-гаспадарчыя прылады, абсталяванне
для лесапільных, гарбарных, шкляных, цагельных заводаў абумовіў узнікненне ў
Мінску прадпрыемстваў па іх вытворчасці.Узведзены ў 1883 машына-будаўнічы
завод (Мінскі станка-будаўнічы завод імя С.М.Кірава), ў 1884 гарбарная
фабрыка, ў 1891 спіртзавод (дрожджавы камбінат), у 1893 дрожджа-вінакурны
завод, у 1908 металаапрацоўчы завод “Гігант” (Мінскі станкабудаўнічы завод
імя Кастрычніцкай рэвалюцыі) і інш.Пабудаваны вакзалы і дэпо Маскоўска-
Брэсцкай і Лібава-Роменскай чыгунак чыгуначныя майстэрні (1817, Мінскі
вагона-рамонтны завод), помпавая станцыя (1873), водаправод (1874), з’явіліся
тэлефон(1890), конка (1892),электрастанцыя(1894). У1895 у Мінску было 36
прадпрыемстваў, працавала 1,4 тысячы рабочых У дробнай вытворчасці пераважалі
рамеснікі (у 1895-5 тыс. чалавек, якія выраблялі пераважна прадукты
харчавання, абутак, адзенне. У1890 працавалі 583 гандлёвыя установы. У 1913 у
Мінску дзейнічалі 104 фабрыкі, заводы і мануфактуры, на якіх было занята 5,1
тыс. рабочых, у дробнай вытворчасці - 7,2 тыс. рамеснікаў;працавалі 1333
гандлёвыя прадпрыемствы. Мінск значна пацяпеў у час 1-ай сусветнай і
грамадзянскай войнаў. Узровень 1913 у галіне прамысловасці дасягнуты ў 1925-
1926. У1920-я гады пачалі выпускаць прадукцыю заводы: станкабудаўнічы
“Энергія”, машынабудаўнічы “Метал”, чыгуналіцейны, у 1930-я гады – фабрыкі
швейная “Кастрычнік”  і кандытарская “Камунарка”.У Вялікую Айчынную вайну
эканоміка горада была разбурана, нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі 313
прадпрыемстваў. У 1945 у мінску выраблялася 24,4% даваеннага аб’ему
прамысловай прадукцыі . У 1946-1950  уведзены у дзеянне шэраг новых
прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія трактарны, аўтамабільны, мотавеласіпедны і
гіпсавы заводы, тонкасуконны камбінат. У 1950 у Мінску дзейнічала 500
прадпрыемстваў; аб’ём валавой прамысловай прадукцыі на 95% перавысіў даваенны
узровень. У 1950-1970-я гады ўведзены ў дзеянне заводы: падшыпнікавы(1951),
гадзіннікавы(1955), халадзільнікаў(1959), маторны, радыёзавод,
электрамеханічны, вылічальных машын; камбінаты: камвольны (1955),
паліграфічны(1956). Крызісныя з’явы у эканамічным жыцці 1990-х гадоў,
дапоўненыя наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986, моцна
адбіліся і на Мінску.Знізіўся выпуск прамысловай прадукцыі, парушыліся сувязі
з многімі проадпрыемствамі па-за межамі Беларусі. Але Мінск застаецца
найбуйнейшым прамысловым цэнтрам рэспублікі. На пачатку 1999 у ім дзейнічала
больш за 300 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. У Мінску сканцэнтраваны увесь
рэспубліканскі выпуск трактароў, матацыклаў, веласіпедаў, халадзільнікаў,
радыёпрыёмнікаў, наручных гадзіннікаў, значная частка выпуску грузавых
аўтамабіляў, станкоў, ЭВМ і інш. Відаў прамысловай прадукцыі. Развіта таксама
вытворчасць шарцяных тканін, абутку, швейных вырабаў, харчовых тавараў.У
галіновай структуры прамысловай прадукцыі (1997) машынабудаванне і
металаапрацоўка складаюць 54,4%, электаэнергетыка-  14,7%, харчовая
прамысловасць – 10,7%, лёгкая прамысловасць – 6,6%, прамысловасць будаўнічых
матэрыялаў – 4,5%, хімічная і дрэваапрацоўчая – па 2,6%.
                             Гісторыя.                             
На думку некаторых даследчыкаў (А.М.Ясінскі, Г.В.Штыхаў і інш.) Старажытны
Мінск узнік за 16 км. На захад ад Мінскага замка, на беразе цяпер амаль
высахлай  рэчцы Менка (адсюль назва горада),  дзе захаваўся комплекс
археалагічных помнікаў (каля Гарадзішча Мінскага раёна), а ў канцы 11
стагоддзя перанесены на сучаснае месца.
Упершыню Мінск (летапісны Меньск, Менеск) ўпамінаецца ў “Аповесці мінулых
гадоў” пад 1067 у сувязі з падзеямі, што адбываліся ў Кіеўскай Русі. У 1065
полацкі князь Усяслаў Брачыславіч напаў на Пскоў, праз год захапіў Ноўгарад,
вывез з Сафійскага сабора званы і іншыя рэчы, а частку горада спаліў. У адказ
кіеўскі вялікі князь Ізяслаў Яраславіч разам з братамі пераяслаўскім князем
Усеваладам і чарнігаўскім князем Святаславам з’явіліся пад Мінскам, які
знаходзіўся ў Полацкім княстве.Яго жыхары зачыніліся ва ўмацаванай частчы
горада, але Яраславічы захапілі Мінск  да прыходу войска Усяслава. Горад быў
разрабаваны, насельніцтва ўзята ў полон, часткова знішчана. З прыходам войска
Усяслава на
Берагах ракі Няміга 3 сакавіка  адбылася Нямігская бітва 1067. Войска
Усяслава было разбіта, а сам князь вымушаны быў уцячы. На Мінск неаднаразова
рабілі паходы паўднёва-рускія князі, у тым ліку кіеўскі князь Уладзімір
Усеваладавіч Манамах, бо полацкія і іншыя князі імкнуліся адасобіцца ад
Кіева. У 2-ой палове 11-га стагоддзя Мінск, знаходзячыся пад уладай Полацка,
меў сваё веча і гарадское апалчэнне.У канцы 11-пач.12 ст. Мінск стаў цэнтрам
удзельнага Мінскага княства, дзе княжыў Глеб Усяславіч. У сярэдзіне і другой
палове 12 ст. Мінскія князісапернічалі з полацкімі і друцкімі за палітычную
гегемонію ў полацкай зямлі. Палітычнае ўзвышэнне і зручнае геаграфічнае
становішча садзейнічалі эканамічнаму росту Мінска, ператварэнню яго ў 2-ой
палове 11-13ст. У рамесна-гандлёвы цэнтр. Абставіны і дакладны час
уваходжання Мінскага княства ў  ВКЛ не вызначаны. Гэты працэс, верагодна,
адбываўся ў 2-ой палове 13-пач.14 ст. Пасля Гарадзельскай уніі 1413 Мінск
знаходзіўся ў складзе Віленскага ваяводства, праз 5 гадоў ён перайшоў да
вялікага князя ВКЛ Вітаўта. Хроніка Быхаўца паведамляе, што ў час
міжкняжацкіх усобіц горад у 1433 быў захоплены Свідрыгайлам. З сярэдзіны 15
ст. У Мінску правілі намеснікі – прадстаўнікі вялікага князя ВКЛ, горад стаў
цэнтрам Мінскага павета. У каралеўскай грамаце 1444 Мінск названы ў ліку 15
найбольш развітых гарадоў ВКЛ. Разам з гандлем аснову эканамічнага жыцця
горада складала рамяство (у 15ст.ў Мінску налічвалася каля 20 рамесных
спецыяльнасцей). Учас нападу на Мінск у 1505 войска крымскага хана Менглі-
Гірэя горад быў спалены, але замак татары ўзяць не змаглі. Паводле
даравальнай граматы вялікага князя ВКЛ ад 14 сакавіка 1499  Мінск атрымаў
самакіраванне па магдэбурскаму праву . Кіраўніцтва горадам перайшло да
магістрата, у склад якога ўваходзілі 12 радцаў на чале з войтам і 2
бурмістрамі. У пачатку 16 ст. ў горадзе склаліся 2 адміністратыўныя цэнтры:
частка жыхароў была падначалена вялікакняжацкаму намесніку, які жыў у замку ,
другая, большая, падпарадкоўвалася ўладзе гарадскога магістрата. У гэты
перыяд насельніцтва горада не перавышала 3-4 тыс. чалавек. У сярэдзіне 16 ст.
ў Мінску было 35 вуліц і завулкаў, 300 двароў, каля 2 тыс. жыхароў. Паводле
адміністратыўнай рэформы ВКЛ 1565-1566 Мінск стаў цэнтрам Мінскага
ваяводства, у якое ўваходзіла 60 гарадоў і мястэчак. З 1580-х гадоў у Мінску
праз кожныя 2 гады праводзіў свае пасяджэнні Трыбунал Вялікага княства
Літоўскага. 12 студзеня  1591 горад атрымаў герб: на блакітным полі жаночая
постаць паміж двума анёламі і херувімамі. У 16 – 17 ст. Мінск стаў буйным
цэнтрам рамяства і гандлю. Гарадскія рамеснікі былі аб’яднаны ў цэхі, першае
ўпамінанне пра якія адносіцца да 1522. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-
1667 Мінск разбураны, частка жыхароў загінула, астатнія пакінулі горад; у
Паўночную вайну 1700-1721 у маі 1707 ён заняты арміяй Карла ХІІ. У 1710 –
1711 горад перажыў моцную эпідэмію чумы. Пасля такіх спусташэнняў Мінск
адрадзіўся толькі да сярэдзіны 18 ст. У гэты час рамеснікі 50 спецыяльнасцей
складалі больш за палавіну гарадскога насельніцтва. У 1790-я у Мінску было 89
крам, традыцыйнымі ў горадзе сталі два штогадовыя кірмашы – летні і веснавы,
якія працягваліся каля двух тыдняў. У 1775 у Мінску налічвалася больш за 400
двароў, у 1790 – больш за 40 вуліц і завулкаў, насельніцтва складала амаль 6
тыс. чалавек. У 1793 Мінск далучаны да Расійскай імперыі і стаў цэнтрам
Мінскага намесніцтва, з 1796 – цэнтрам Мінскай губерні. 29 снежня 1796 Мінску
нададзены новы герб: на грудзях двухгаловага расійскага арла шчыт з выявай –
на блакітным полі прасвятая Дзева Марыя ў зіхаценні, абкружаная 6 анёламі. У
1797 у Мінску пражывала 5797 чалавек, у 1800 – 1009 дамоў, з іх 59 мураваных.
З 1793 Мінск – цэнтр Мінскай праваслаўнай епархіі, з 1798 – Мінскай рымска-
каталіцкай епархіі. У вайну 1812 Мінск 8 ліпеня занялі французкія войскі
маршала Л.Н.Даву, 27 ліпеня тут створана адміністрацыя Мінскага дэпартамента,
які падпарадкоўваўся арганізаванаму французкім камандаваннем Часоваму ураду
Вялікага княства Літоўскага. 16 лістапада 1812 Мінск узяты рускім атрадам 3
арміі П.В.Чычагова. У выніку вайны гораду нанесены вялікія страты: яго
насельніцтва скарацілася з 11200 чалавек у 1811 да 3480 у канцы 1812. Да
сярэдзіны 19 ст. разбураная вайной гаспадарка горада адноўлена. У 1860 у
Мінску было 26760 жыхароў. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні
1863-1864. У 1873 у горадзе пачаў дзейнічаць Мінскі камерцыйны банк. У 1897 у
Мінску  90,9 тыс. чалавек, 140 вуліц і завулкаў 7476 будынкаў, з іх 2110
мураваныя; дзейнічалі 18 культавых устаноў (цэрквы, касцёлы, сінагогі,
мячэць). У 1870 – 1880-я ў горадзе дзейнічалі мінскія народніцкія гурткі,
арганізацыі “Чорнага перадзелу”, “Народнай волі”. У сярэдзіне 1880-х у Мінску
створаны першыя марксісцкія гурткі. Узніклі Мінская рабочая арганізацыя 1894
-1897 і сацыял-дэмакратычная арганізацыя, адбыліся пешыя забастоўкі рабочых
чыгуначных майстэрняў (1895). У 1898 у Мінску адбыўся Першы з’езд РСДРП, у
пачатку 1900 на аб’яднаўчым з’ездзе створана сацыял-дэмакратыя Каралеўства
Польскага і Літвы. Рабочыя і рамеснікі горада актыўна ўдзельнічалі ў
рэвалюцыі 1905 -1907. З 1911 пачала працаваць Мінская балотная доследная
станцыя. У 1913 у Мінску 106,7 тыс. жыхароў, 305 вуліц і завулкаў; з 10300
будынкаў 15% былі мураваныя. У горадзе працавалі 104 фабрыкі, заводы і
мануфактуры, на якіх было занята 5,1 тыс. рабочых; у дробнай вытворчасці было
занята 7,2 тыс. рамеснікаў. У Першую сусветную вайну з кастрычніка 1915 Мінск
– прыфрантавы горад, у ім размяшчаліся штаб Заходняга фронту і іншыя
франтавыя арганізацыі і ўстановы, шпіталі. Насельніцтва горада за кошт
вайскоўцаў і бежанцаў вырасла да 250 тыс. чалавек. Дзейнічалі Мінскі аддзел
Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Мінская абшчына сясцёр
міласэрнасці Чырвонага Крыжа і інш. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 тут
створаны Мінсккі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Гарадскую міліцыю за 4
сакавіка 1917 узначаліў М.В.Фрунзе. Мінск стаў цэнтрам Заходняй вобласці (з
чэрвеня 1917). Рэвалюцыя садзейніцала ажыўленню беларускага нац. руху,
дзейнасці розных партый. У красавіку – ліпені 1917 у Мінску адбыліся з’езд
беларускіх нац. арганізацый, Першы з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і
тылу Заходняга фронту, з’езд беларускіх нац. арганізацый і партый. У
лістападзе 1917 у Мінску ўтвораны каардынацыйны цэнтр беларускага
нацыянальна-вызваленчага руху – Вялікая беларуская рада. Пасля Кастрычніцкага
ўзброенага паўстання 1917 у Петраградзе ўся ўлада ў Мінску перайшла 8
лістапада ў рукі Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У канцы
снежня у горадзе праходзіў Усебеларускі з’езд 1917, распушчаны СНК Заходняй
вобласці і фронту. У сакавіку 1918 і Мінску абвешчана Беларуская Народная
Рэспубліка. З 21 лютага да 10 снежня 1918 горад акупіраваны германскімі, з 8
жніўня 1919 да 11 ліпеня 1920 –польскімі войскамі. У канцы 1918 у Мінску
створаны надзвычайныя органы – Мінскі ваенны савет і Мінскі губернскі ваенна-
рэвалюцыйны камітэт, якія займаліся ўстанаўленнем савецкай уладу на Міншчыне.
З утварэннем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1 студзеня 1919
Мінск – яе сталіца, у пачатку студзеня 1919 сюды прыехаў са Смаленска Часовы
рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі. 2-3 лютага 1919 у Мінску адбыўся Першы
Усебеларускі з’езд Саветаў, які прыняў першую Канстытуцыю БССР. З 17 ліпеня
1924 Мінск – цэнтр Мінскай акругі, з 29 чэрвеня 1934 – Мінскага прыгараднага
раёна, з 15 студзеня 1938 – Мінскага раёна, з 20 лютага 1938 – Мінскай
вобласці. З 17 верасня  1938 Мінск – горад абласнога падпарадкавання. У 1929
пушчаны трамвай (1940 даўжыня ліній – 36,7 км.), наладжаны рэгулярны
аўтобусны рух. Да 1940 у Мінску 332 дзяржаўныя і кааператыўныя
прадпрыемствы(23,8 тыс. рабочых), прамысловая прадукцыя ў параўнанні з 1913
вырасла ў 40 разоў. На 17 студзеня 1939 у Мінску 238,8 тыс. жыхароў, на 17
студзеня 1941 – 270,4 тыс. жыхароў. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў
выніку масіраваных налётаў нямецкай авіяцыі ў Мінску знішчана больш за 20%
гарадской забудовы, загінулі 1000 жыхароў. Усувязі з буйнымі пралікамі ў
кіраўніцтве войскамі Заходняга фронту Мінск 28 чэрвеня 1941 акупіраваны
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ён стаў цэнтрам Генеральнага камісарыята
Беларусь. Гітлераўцы ўстанавілі ў горадзе жорсткі акупацыйны рэжым, стварылі
ў Мінску і наваколлі 9 лагераў смерці з аддзяленнямі і філіяламі, у тым ліку
Масюкоўшчынскі лагер смерці, Трасцянецкі лагер смерці, а таксама яўрэйскае
гета, у якім знаходзілася больш за 100 тыс. чалавек. Захопнікі знішчылі ў
Мінску і яго ваколіцах больш за 400 тыс. чалавек, з іх больш за 70 тыс.
мінчан, горад ператварылі ў руіны. На момант вызвалення ў Мінску было 80 – 90
тыс. чалавек. З пешых дзён акупацыі жыхары Мінска разгарнулі барацьбу з
ворагам. Дзейнічалі Мінскае патрыятычнае падполле, Мінскія падпольныя гаркомы
КП(б)Б і ЛКСМБ, гарадскія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ і інш. Горад
вызвалены 3 ліпеня 1944 у выніку Мінскай аперацыі 1944. У Мінскім “катле”
знішчана больш за 70 тыс. і ўзята ў палон каля 35 тыс. салдат і афіцэраў
ворага. 53 вайсковым фарміраванням, якія вызначыліся ў аперацыі, нададзена
ганаровае найменне “Мінскіх”. З 14 мая 1946 Мінск – горад рэспубліканскага
падпарадкавання. Да сярэдзіны 1950-х у Мінску асноўным пераадолены наступствы
вайны. На 1 чэрвеня 1950 у Мінску 273,6 тыс. жыхароў, у 1959 – 509,5 тыс., у
1970 – 916,6 тыс., у 1980 – 1308,6 тыс. жыхароў; у 1950 - 1970-я Мінск быў
пятым горадам СССР па абсалютным прыросце насельніцтва. У 1953 пушчаны
тралейбус. За 1951 – 1958 пабудавана 1248,6 тыс. метраў квадратных жылой
плошчы,за 1959-1965 – 2400 тыс.метраў квадратных. У 1962 уведзены ў дзеянне
першы ў рэспубліцы атамны рэактар, у 1963 пушчана першая электрычка (да
станцыі Аляхновічы).З 1968 пачала дзейнічаць Выстаўка дасягненняў народнай
гаспадаркі БССР. У студзені 1972 Мінск стаў 11-м горадам СССР з насельніцтвам
больш за 1 млн. чалавек. Пачалося будаўніцтва Мінскага метрапалітэна (1977).
26 чэрвеня 1974 Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінску нададзена
ганаровае званне “Горад–герой”. У1989 у Мінску 1607 тыс.жыхароў. У выніку
крызісных з’яў у эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці, распаду СССр
запаволіліся тэмпы прыросту прамысловай прадукцыі, знізіўся ўзровень жыцця
гараджан, што вылілася ў Красавіцкія выступленні працоўных 1991. У Мінску
пачалі ўзнікаць так званыя нефармальныя  аб’яднанні, якія выступалі супраць
афіцыяльнай савецкай ідэалогіі, за захаванне і развіццё беларускай мовы і
культуры. Узніклі шматлікія грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і рухі,
адбываліся мітынгі і дэманстрацыі, скіраваныя супраць палітыкі афіцыяльных
улад, пачалі входзіць першыя беларускія бесцэнзурныя выданні. У 1991 Мінск
стаў сталіцай суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. З 1993 у Мінску
размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД, з 1994 – рэзідэнцыя Прэзідэнта РБ. У
1993 у Мінску адбыўся Першы з’езд беларусаў свету (Другі – 1997), у 1994 –
Першая сустрэча беларускай моладзі свету, На 1 студзеня 2000 у Мінску
дзейнічаюць кіруючыя органы і прадстаўніцтвы больш як 200 грамадскіх
аб’яднанняў і палітычных партый розных кірункаў, 29 канфесій, 117 рэлігійных
абшчын і інш.
                  Архітэктурныя  помнікі горада.                  
Найбольш яркае ўяўленне пра Мінск старадаўні можа даць экскурсія па так
званаму гістарычнаму цэнтру горада. Менавіта тут, сярод гарадскіх кварталаў
XVI — сярэдзіны XIX стагоддзя, сканцэнтравана большая частка архітэктурных
помнікаў. Гэты гістарычны цэнтр складаецца з Верхняга горада, Ракаўскага і
Траецкага прадмесцяў.
Верхні горад — гэта сучасная плошча Свабоды і кварталы старадаўняй забудовы,
абмежаваныя з усходу Свіслаччу, з захаду — вуліцамі Раманаўская Слабада і
Гарадскі Вал, з поўначы — вуліцай Няміга і з поўдня — вуліцай
Інтэрнацыянальнай.
На плошчы Свабоды знаходзіцца комплекс былога Гасцінага двара. У XVIII
стагоддзі тут знаходзіўся так званы Высокі рынак, дзе, дарэчы, месцілася
Ратуша. Будынкі Гасцінага двара двойчы (у канцы XVIII стагоддзя па праекту
гарадскога архітэктара Фёдара Крамера і ў 1909 годзе) падвяргаліся
рэканструкцыям. Пасля апошняй з іх тут знаходзіліся аддзяленне Азова-Данскога
камерцыйнага банка і купецкі клуб, падчас першай сусветнай вайны размяшчаўся
шпіталь, працаваў камерны тэатр.
Непадалёк размешчаны помнік архітэктуры барока — касцёл і кляштар
бернардзінак (плошча Свабоды і вуліца Кірылы і Мяфодзія). Гэты архітэктурны
помнік складаецца з касцёла, закладзенага ў 1642 годзе, і жылых будынкаў
кляштара, які быў лІквідаваны ў 1853 годзе. Дарэчы, пасля падаўлення
паўстання 1863—1864 гадоў тут працавала дзяржаўная следчая камісія, а з 1870
года размяшчаўся праваслаўны Святадухаўскі манастыр. Пасля Вялікай Айчыннай
вайны тут знаходзіцца галоўны праваслаўны храм Мінска — Святадухаўскі
кафедральны сабор.
На другім баку вуліцы Кірылы і Мяфодзія знаходзіцца помнік архітэктуры барока
— касцёл і кляштар (часткова захаваўся) бернардзінцаў, заснаваныя ў 1624
годзе. Касцёл быў асвечаны ў гонар святога Іосіфа. У 1864 годзе кляштар
ліквідавалі. 3 1872 года ў памяшканні касцёла былі размешчаны архівы.З 1992
года ў будынку працуюць Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і
мастацтва і Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі.3
паўднёвага боку да былога касцёла святога Іосіфа ў пачатку XIX стагоддзя былі
прыбудаваны гандлёвыя рады (у сярэдзіне стагоддзя яны складаліся з 19
мураваных крамаў). У сярэдзіне 1870-ых гадоў рады называліся мяснымі, а ў па-
чатку XX стагоддзя тут месціліся малочныя, мясныя, каўбасныя і бакалейныя
крамы, магазін гатовага адзення, майстэрні краўца і абіўшчыка мэблі, пасудная
лаўка і нават гарадская дэзінфекцыйная камера. 3 гэтых гандлёвых пабудоў
захавалася сем больш позніх, якія знаходзяцца на вуліцы Герцэна. У мурах
былых гандлёвых радоў размяшчаецца архіўнае сховішча.
Насучаснай плошчы Свабоды з другой паловы XVII стагоддзя знаходзіліся касцёл
і кляштар езуітаў (заснаваны ў 1654 годзе). У памяшканнях комплекса ў розныя
часы знаходзіліся прысутныя месцы, гарадская дума, казённая палата, дом
губернатара, а пасля 1917 года — Дом саветаў, Савет народных камісараў,
выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі БССР і нават савет спартыўнага
таварыства «Спартак». Адметна, што зусім нядаўна намаганнямі вернікаў мінскім
католікам быў вернуты і адноўлены галоўны будынак комплекса — касцёл. Цяпер
тут (плошча Свабоды, 9) знаходзіцца галоўны каталіцкі храм горада —
кафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі.У 1616 годзе ў Мінску быў заснаваны
манастыр базыліянаў. Ён займаў досыць значную тэрыторыю паміж сучаснымі
плошчай Свабоды і вуліцамі Інтэрнацыянальнай і Энгельса. Дамінанта комплекса
— царква Святога Духа— была ўзарвана ў 1936 годзе. У манастырскіх жа мурах да
1799 года размяшчалася рэзідэнцыя праваслаўнага архіепіскапа, якая пазней
была перабудавана ў дваранскае вучылішча. Сёння тут знаходзіцца Мінскі
абласны савет прафсаюзаў.У 1641 годзе уніяцкі мітрапаліт Антоній Сялява
заснаваў на Высокім рынку Святадухаўскі манастыр базыльянак. 3 1795 па 1799
год тут знаходзіўся праваслаўны Петрапаўлаўскі манастыр, у першай палове XIX
стагоддзя — кансісторыя, а з другой яго паловы — звычайны жылы дом.
На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў сям'я старажытнага беларускага шляхецкага роду
Ваньковічаў узвяла шыкоўную гарадскую сядзібу ў стылі класіцызму (сучасная
вуліца Інтэрнацыянальная), якая ўключала жылы дом (якраз ён і за-хаваўся —
дом № 33), два флігелі (адзін з іх размяшчаўся ў доме № ЗЗа), гаспадарчыя
пабудовы і фруктовы сад. Гэты помнік сядзібна-паркавай архітэктуры звязаны з
жыццём і творчасцю вядомага беларускага мастака-рамантыка Валенція
Ваньковіча, сябра Аляксандра Пушкіна і Адама Міцкевіча, скончыўшы ў 1824
годзе Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, жыў і працаваў у Мінску. У сядзібе
Ваньковічаў у розныя часы часта бывалі вядомыя дзеячы мастацтва — мастак Ян
Дамель, кампазітар Станіслаў Манюшка, паэты Ула-дзіслаў Сыракомля і Вінцэнт
Дунін-Марцінкевіч.У Верхнім горадзе знаходзяцца некалькі арыгінальных па
архітэктуры жылых дамоў на вуліцах Валадарскага, 12, Герцэна, 4,
Інтэрнацыянальнай, 31, Музычным завулку, 5, плошчы Свабоды, 19 і 21. Першы з
іх узведзены з рысамі эклектыкі і неабарока ў канцы XIX стагоддзя, астатнія —
намнога раней, у канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя ў стылі класіцызму.
Будынак у Музычным завулку часта называюць Домам масонаў. Тут у свой час
збіраліся на свае тайныя сустрэчы члены мінскай масонскай ложы
«Паўночныфакел».
Удосталь паблукаўшы па вуліцах Верхняга горада, зазірнем у Ракаўскае
прадмесце. Гэта — раён вуліц Ракаўскай, Віцебскай, Вызвалення, Дзімітрава і
Замкавай. Яшчэ ў XVI стагоддзі прадмесце мела развітую лінейна-радыяльную
планіроўку,а ў XVIII — пачатку ХІХ стагоддзях тут узнікла капітальная
мураваная забудова, шматлікія элементы якой можна пабачыць і сёння. Дарэчы,
менавіта на тэрыторыі Ракаўскага прадмесця (раён сучаснай плошчы 8 Сакавіка,
пачатак праспекта Машэрава) знаходзіцца так званае Мінскае замчышча —
найбольш старажытная частка горада. Дзяцінец замка быў узведзены ў другой
палове XI стагоддзя. Падчас археалагічных раскопак 1945—1986 гадоў выяўлены
драўляныя канструкцыі ўнасыпе вала, рэшткі некалькіх вуліц і завулкаў, 130
пабудоў. Мінскі замак з'яўляўся рэзідэнцыя тутэйшых князёў, велікакняжацкіх і
каралеўскіх намеснікаў. Напрыканцы XVII стагоддзя замак стаў прыходзіць у
заня-пад, а яшчэ праз сто гадоў ад яго засталіся толькі земляныя валы.
На скрыжаванні Нямігі і Ракаўскай вуліц месціцца невялічкая Петрапаўлаўская
царква, амаль задушаная сучасным шматпавярховым гмахам. Гэта, бадай што,
самая старадаўняя з захаваўшыхся мінскіх пабудоў. Царква была ўзведзена ў
1613—1620 гадах. Храм не аднойчы перабудоўваўся і рэканструяваўся, у Вялікую
Айчынную вайну быў моцна пашкоджаны, а ў 1972—1979 гадах — рэстаўрыраваны. У
чэрвені 1991 года царква вернута вернікам.
I, нарэшце, зазірнем у Траецкае прадмесце, якое размешчана ў раёне вуліц
Багдановіча, Старавіленскай, Янкі Купалы, Старажоўскай і Камунальнай
набярэжнай. Ужо ў XVI стагоддзі гэты раён меў развітую планіроўку, на пачатку
XIX стагоддзя сфарміравалася яго прамавугольная сістэма, а да XX стагоддзя
выраслі мураваныя кварталы, Адзін з такіх кварталаў у нядаўнім часе быў
рэканструяваны і сёння ўяўляе з сябе свайго роду мінскі Арбат, стаўшы любімым
месцам адпачынку гараджан і гасцей сталіцы Беларусі. У 1630 годзе нейкая
Марына Вяжэвіч заснавала на Траецкай гары (сучасная вуліца Максіма
Багдановіча) Троіцкі манастыр базыльянак, які з'яўляўся помнікам архітэктуры
класіцызму. У 1834 годзе манастырскі будынак прыстасавалі пад шпіталь
гарадской бальніцы, а цяпер у ім размешчаны адзін з карпусоў 2-ой гарадской
клінічнай бальніцы.
Безумоўна, у гістарычным цэнтры Мінска сканцэнтравана асноўная частка
архітэктурных помнікаў горада. Але ёсць адметнасці і ў іншых месцах
беларускай сталіцы. Бадай, найбольш вядомым з іх з'яўляецца касцёл святых
Сымона і Алены, што на плошчы Незалежнасці, які гараджане яшчэ называюць
Чырвоным. На першы погляд можа здасца, што гэта досыць старадаўняя пабудова,
але ўзведзены храм не так і даўно — у 1908—1910 гадах. Касцёл — не толькі
арыгінальны помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрну. 3 ім звязана
трагічная гісторыя. Адзін з найбагацейшых памешчыкаў Мінскай губерні,
прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Эдвард Адам Вайніловіч і
яго жонка Алімпія ахвяравалі вялікія сродкі, на якія і быў узведзены гэты
храм. На гэта мужа і жонку Вайніловічаў падзвігла гора, якое спасцігла сям'ю:
у 1897 годзе памёр іх сын — дванаццацігадовы Сымон, а ў 1903 годзе не стала і
дачкі, дзевятнаццацігадовай Алены. Чырвоны касцёл, асвечаны ў гонар святых
Сымона і Алены, стаў, такім чынам, сімвалам няўцешнага бацькоўскага гора і
светлай памяці іх заўчасна адышоўшых у нябыт дзяцей. У адзіны комплекс з
касцёлам уваходзяць двухпавярховы мураваны будынак плябаніі і такая ж
мураваная агароджа з брамай. У 1990 годзе, пасля доўгіх і беспаспяховых
зваротаў вернікаў да ўладаў, цудоўны храм быў нарэшце вернуты католікам (да
таго тут размяшчаўся творчы клуб кінематаграфістаў).
На праспекце Скарыны, 26 таксама размешчаны цікавы будынак — помнік
архітэктуры псеўдарускага стылю. Ён быў узведзены ў 1913 годзе на так званым
Архірэйскім падвор`і прызначаўся для царкоўнаархеалагічнага музея. Цяпер у
будынку размешчаны Дом работнікаў мастацтваў Беларускага Саюза тэатральных
дзеячаў.
Непадалёк ад яго, на рагу праспекта Скарыны і вуліцы Чырвонаармейскай,
знаходзіўся ўзведзены ў канцы XIX стагоддзя помнік архітэктуры класіцызму —
будынак былой духоўнай кансісторыі, які таксама ўваходзіў у комплекс Ар-
хірэйскага падвор'я. Цяпер тут размяшчаецца ваенна-гістарычны музей
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на скрыжаванні сучасных вуліцы Кірава і
Міхайлаўскага завулка быў узведзены жылы будынак — помнік архітэкіуры
эклектыкі. 3 1910 года ў ім месцілася жаночая гімназія, а цяпер гэта —
адміністрацыйны будынак.
Яшчэ раней, у 1879 годзе, у такім жа стыле на сучаснай вуліцы Карла Маркса,
29 пабудавалі яшчэ адну жаночую гімназію — Марыінскую. Пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі тут у розныя часы размяшчаліся Камуністычны універсітэт імя Леніна,
карцінная галерэя БССР, а цяпер знаходзіцца міжгародная тэлефонная станцыя.
У 1890 годзе на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Энгельса, паблізу
тагачаснага Аляксандраўскага саду, з'явіўся будынак гарадскога тэатра з
глядзельнай залай на 550 месцаў, стылізаваны пад архітэктуру барока. 2—3
лютага 1919 года ў гэтым будынку праходзіў Першы Усебеларускі з'езд Саветаў
рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, на якім была прынята першая
Канстытуцыя БССР. 3 1920 года тут працуе вядучы беларускі тэатр (сёння
Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
На сучаснай вуліцы Валадарскага, у колішнім Раманаўскім прадмесці, у 1825
годзе быў пабудаваны помнік архітэктуры рэтраспектыўна-замкавага стылю — так
званы Пішчалаўскі замак (па прозвішчы яго праектанта— Пішчалы). У другой
палове XIX стагоддзя ў замку размяшчаліся царква, шпіталь, школа, аптэка,
майстэрні і, нарэшце, галоўная яго ўстанова — гарадская турма, якая, дарэчы,
знаходзіцца тут і сёння і завецца ў народзе «Валадаркай».
На паўднёвым захадзе горада размешчаны помнік сядзібна-паркавай архітэктуры
неакласіцызму, вядомы як Белая дача. Узведзена яна ў канцы XIX стагоддзя на
пагорку, схілы якога ўпрыгожвае пейзажны парк. 3 1990 года ў гэтым прыгожым
будынку размяшчаецца Цэнтр беларускага фальклору.
У розных раёнах горада знаходзіцца некалькі адметных помнікаў культавага
дойлідства. Найбольш старадаўні з іх — касцёл Узвышэння Святога Крыжа (па
назве старых каталіцкіх могілак, дзе ён знаходзіцца, храм яшчэ называецца
Кальварыйскім). Ён узведзены ў 1839—1841 гадах, а касцёльная брама — яшчэ
раней, у 1830 годзе. Храм дзейнічае.
Другі каталіцкі храм — Троіцкі Залатагорскі касцёл, або касцёл святога Роха,
знаходзіцца ў цэнтры Мінска, паблізу перакрыжавання праспекта Скарыны і
вуліцы Казлова, на былых каталіцкіх могілках Залатая Горка. Гэты помнік
архітэктуры неаготыкі пабудаваны ў 1861—1864 гадах, і з яго ўзвядзеннем
звязана легенда, якая, не выключана, мае пад сабой рэальны грунт. Згодна ёй,
якраз у той час у Мінску лютавала эпідэмія халеры, якая забрала шмат ахвяр.
Многіх з памёршых хавалі на каталіцкіх могілках. Пасля аднаго з адпяванняў
ксёндз, зняўшы сутану, паклаў на яе некалькі залатых манет. Тое ж зрабілі і
прысутныя парафіяне. Хутка на пакладзенай на зямлю сутане вырасла залатая
горка з ахвяраваных грошай. На іх, быццам бы, і пабудавалі касцёл. Ён быў
асвечаны ў гонар святога Роха, вядомага сярод католікаў як абаронца людзей і
жывёл ад паморкаў.
Пасля рэстаўрацыі 1983 года касцёл быў прыстасаваны пад залу камернай музыкі
Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а нядаўна права карыстацца гэтай культавай
пабудовай дамагліся і вернікі.
На вуліцы Кісялёва, дзе некалі знаходзіліся Старажоўскія могілкі, у 1847
годзе была пабудавана ў стылі класіцызму царква, асвечаная ў гонар святой
Марыі Магдаліны.
I, нарэшце, на Вайсковых могілках па вуліцы Казлова, 11 знаходзіцца яшчэ
адзін мінскі храм. У 1898 годзе да дваццацігоддзя перамогі ў расійска-
турэцкай вайне тут была ўзведзена царква-помнік у гонар гэтай падзеі. Храм,
які быў асвечаны ў гонар святога Аляксандра Неўскага, мае рысы
рэтраспектыўна-рускага стылю. У бабінцы царквы, пры ўваходзе ў цэнтральны
неф, усталявана мемарыяльная дошка з імёнамі воінаў-беларусаў 30-ай
артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палка, якія загінулі пад
балгарскай Плеўнай.
Архітэктурнае аблічча цэнтра Мінска вызначае не толькі забудова XVII — XIX
стагоддзяў. Нямала цікавых, арыгінальных будынкаў было ўзведзена тут у
савецкія часы. Частка з іх з'явілася яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны і, на
шчасце, захаваліся да нашых дзён. Уздоўж праспекта Скарыны ўзвышаюцца
даваенныя будынкі Дома ўраду, Дома афіцэраў, Акадэміі фізічнага выхавання і
спорту, Беларускай політэхнічнай Акадэміі, гідраметэаралагічнай абсерваторыі.
У гэты ж час былі ўзведзены адметныя будынкі тэатра оперы і балета, Палаца
піянераў і школьнікаў, Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі.
У пасляваенны час быў створаны не пазбаўлены маляўнічасці, хаця і досыць
пампезны, архітэктурны комплекс цэнтральнай магістралі Мінска — Сталінскага,
а потым Ленінскага (цяпер — Францішка Скарыны) праспекта, на якім вылучаюцца
будынкі Галоўпаштамта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага
універсальнага магазіна (вядомы як «ГУМ»), цырка, многіх жылых і
адміністрацыйных будынкаў, комплекс плошчы Перамогі.
Праспект Францішка Скарыны — галоўная магістраль беларускай сталіцы. Даўжыня
яго — больш за 11 кіламетраў. Праспект створаны ў пасляваенны час на месцы
вуліцы Савецкай і Барысаўскага тракта. Яго перарываюць галоўныя плошчы Мінска
— Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі, Якуба Коласа і Калініна. Найбольш
адметная з іх, безумоўна, плошча Незалежнасці, якая да 1991 года насіла імя
Леніна. Плошча займае сем гектараў і, па некаторых звестках, з'яўляецца адной
з самых вялікіх у Еўропе. Акрамя ўжо згаданых касцёла святых Сымона і Алены і
Дома ўраду на ёй знаходзяцца галоўныя карпусы Беларускага дзяржаўнага
універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Мінскага
гарадскога Савета народных дэпутатаў і вышынны гмах інжынернага корпуса
Мінскага метрапалітэна.
Кастрычніцкая плошча да 1984 года называлася Цэнтральнай. Яе архітэктурнае
аблічча раней вызначаў Палац культуры Белсаўпрафа, але сення дамінантай
плошчы з`яўляецца грандыёзны гмах Палаца Рэспублікі, будаўніцтва якога пача-
лося тут у 1985 годзе.
Плошча Перамогі (да 1954 года яна называлася Круглай), без перабольшання,
самае святое месца ў Мінску. У 1954 годзе тут устаноўлены 40-метровы манумент
у гонар Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і ва ўшанаванне
памяці воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай
Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1961 года, у дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў,
каля падножжа манумента запалены Вечны агонь.
У 1984 годзе ў сувязі з адкрыццём першай лініі метро Плошча Перамогі была
капітальна перапланавана. Пад плошчай пабудавана кальцавая галерэя, якая
пераходзіць у мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых герояў. На
сцяне залы ўсталяваны пласціны з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і іншых
рэспублік, якія ўдзельнічалі ў вызваленні беларускай зямлі ад гітлераўцаў і
за свае подзвігі тут былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Плошча Якуба Коласа (да 1956 года — Камароўская) — другая па памерах з
размешчаных на праспекце Скарыны. У 1972 годзе тут адкрыты помнік знакамітаму
беларускаму літаратару Якубу Коласу.
Апошняя ў сузор'і плошчаў уздоўж праспекта Скарыны — плошча Калініна, якая
праектавалася яшчэ да вайны як грамадскі цэнтр пры ўездзе ў Мінск з боку
Масквы. Да гэтай плошчы прымыкаюць парк імя Чэлюскінцаў і Батанічны сад.
Сучасная гісторыя Мінска, як ужо было адзначана, непарыўна звязана з апошняй
вайной. Гады акупацыі горада гітлераўцамі — адзін з самых драматычных і,
разам з тым, гераічных перыядаў у амаль што тысячагадовым летапісе Мінска.
Яскравае сведчанне гэтага — каля 70 брацкіх і асобных магіл, дзе пахаваны
воіны, партызаны, падполыпчыкі і мірныя грамадзяне — ахвяры фашысцкага
тэрору, якія знаходзяцца ў Мінску і яго блізкіх ваколіцах.
Самае жалобнае і страшнае з усіх месцаў масавых пахаванняў ахвяр фашызму —
Трасцянец, урочышча Шашкоўка. Тут, на паўднёва-ўсходняй ускраіне Мінска, у
раёне вуліцы Малы Трасцянец і прамысловай зоны Шабаны, у гады акупацыі іс-
наваў жудасны лагер смерці (усяго іх акупанты стварылі па Беларусі каля 260).
Восенню 1943 года гітлераўцы пабудавалі печ-яму плошчай 8 квадратных метраў і
глыбінёй 4 метры для масавага знішчэння ваеннапалонных — вязняў лагера смерці
Трасцянец, мірных жыхароў Мінска і яго ваколіц, а таксама вязняў, прывезеных
сюды з акупіраваных краін Заходняй Еўропы. Толькі ў гэтай жудаснай печы было
спалена больш за 50 тысяч чалавек, а ўсяго ў Трасцянецкім лагеры смерці
гітлераўцы знішчылі больш за 206 тысяч сваіх ахвяр. Па колькасці загубленых
вязняў лагер смерці ў Трасцянцы саступае толькі Асвенцыму, Майданеку і
Трэблінцы. У 1966 годзе на месцы гэтай жудаснай трагедыі ўзведзены помнік.
Адзін з жахлівых эпізодаў часоў акупацыі Мінска— трагедыя яўрэйскага гета.
Гітлераўцы стварылі яго ўжо ў ліпені 1941 года ў раёне сучасных вуліц
Ракаўскай, Нямігі і Раманаўскай Слабады. На працягу 1941—1943 гадоў амаль усе
вязні гета (а гэта звыш 100 тысяч мясцовых і вывезеных з акупіраваных
еўрапейскіх краін яўрэяў) былі знішчаны. Найбольш масавы расстрэл вязняў
Мінскага гета адбыўся 2 сакавіка 1942 года, у раёне Юбілейнай плошчы. Тут, на
вуліцы Мельнікайтэ, у 1972 годзе быў усталяваны помнік ахвярам фашысцкага
генацыду.
У гонар гераічных жыхароў акупіраванага, але не пакоранага Мінска 8 мая 1985
года на праспекце Машэрава, паблізу парка Перамогі, быў адкрыты велічны,
вышынёй 45 метраў манумент «Мінск — горад-герой».
Асобнае месца ў мартыралогу Мінска займае ўрочышча Курапаты, што размешчана
ўсяго ў двухстах метрах ад мікрараёна Зялёны Луг. Вясной 1988 года ў тутэйшым
лясным масіве былі знойдзены шматлікія астанкі людзей. Адразу ж была створана
ўрадавая камісія і па гэтаму факту пракуратура БССР узбудзіла крымінальную
справу. Следства ўстанавіла, што ў 1937—1941 гадах супрацоўнікі Наркамата
ўнутраных спраў расстрэльвалі ў Курапатах рэпрэсіраваных сталінскім рэжымам
жыхароў Беларусі. Ва ўрочышчы на плошчы ў 30 гектараў было выяўлена 510
пахаванняў. Мяркуецца, што ў Курапатах было знішчана прыкладна 30 тысяч (па
іншых падліках, 100 тысяч) чалавек.
Урочышча Курапаты ўжо стала сусветным сімвалам крывавых рэпрэсій сталінскага
рэжыму. На ўшанаванне памяці яго ахвяр тут пастаўлены крыжы, камень, шчыты з
надпісамі, мемарыяльная пліта.
                   РАСКАЗВАЮЦЬ ВУЛІЦЫ                   
Падрабязна апісаць усе мінскія адметнасці практычна немагчыма. А чаму так ці
інакш называюцца некаторыя мінскія вуліцы?Менавіта толькі некаторыя, бо ўсяго
ў Мінску звыш шасцісот вуліц, завулкаў, праспектаў, трактаў, бульвараў,
праездаў і напісаць пра ўсе няма ніякай магчымасці. Таму выберу для расказа
асобы самыя знакамітыя, грунтоўна ўвайшоўшыя ў айчынную гісторыю.
Галоўная магістраль горада названа ў гонар Францішка Скарыны. Ён жыў з 1490
па 1551 год і праславіўся тым, што стаў першым усходнеславянскім і беларускім
друкаром. Скарына нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Кракаўскім і Падуанскім
універсітэтах, стаў бакалаўрам філасофіі, доктарам лекарскіх і вольных навук.
3 1517 па 1519 год ён выдаўу Празе 23 кнігі Бібліі на мове, набліжанай да
старога беларускага пісьменства. Кнігі Скарына выдаваў і ў Вільні. Апошнія
гады жыцця служыў каралеўскім батанікам у Празе, дзе і памёр.
Адна з вуліц Мінска носіць імя Міколы Гусоўскага — сучасніка Скарыны,
беларускага паэта-гуманіста і асветніка эпохі Адраджэння. Атрымаўшы адукацыю
ў Вільні, Польшчы і Італіі, у 1518 годзе ён у складзе дыпламатычнай місіі
трапіў у Рым. Менавіта тут у 1522 годзе Гусоўскі па асабістай просьбе Папы
Рымскага Льва Х напісаў на лаціне свой знакаміты твор — «Песню пра постаць,
дзікасць зубра і паляванне на яго», якая ўвайшла ў сусветную скарбніцу
літаратуры як «Песня пра зубра». Гусоўскага па праву лічаць заснавальнікам
мастацкай рэнесансавай традыцыі ў паэзіі не толькі Беларусі, але і Літвы,
Украіны, Польшчы.
У назве вуліцы Каліноўскага ўвекавечаны імя і подзвіг Вікенція Канстанціна
Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863— 1864 гадоў на Беларусі і ў Літве.
Арыштаваны ў лютым 1864 года па даносу здрадніка, 26-гадовы паўстанец па
прыгавору ваенна-палявога суда быў павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.
Адна з вуліц горада носіць імя Івана Пуліхава, пра якога я ўжо ішла гаворка.
Ураджэнец Мінска, ён быў пакараны смерцю ў 1906 годзе за ўдзел у замаху на
мінскага губернатара.
Ёсць у Мінску і вуліца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта адзін з першых
беларускіх паэтаў XIX стагоддзя, драматург, тэатральны дзеяч, аўтар лібрэта
першых беларускіх опер і стваральнік першага беларускага тэатра.
Адна з галоўных вуліц горада і плошча ў яе пачатку носіць імя Якуба Коласа.
Для беларусаў гэты выдатны літаратар значыць прыкладна тое ж, што Пушкін для
расіян ці Міцкевіч для палякаў. Дарэчы, сапраўднае прозвішча
Коласа—Канстанцін Міцкевіч. Яго літаратурны багаж складае многія тамы, а
трылогія Коласа «На ростанях» і паэма «Новая зямля» ўвайшлі ў лік шэдэўраў
сусветнага ўзроўню.
Імя Янкі Купалы носіць адна з цэнтральных вуліц Мінска. У скверы яго імя
(непадалёку ад цырка) усталяваны велічны помнік гэтаму вялікаму паэту,
сапраўднае імя якога — Іван Луцэвіч. Яго цудоўная паэзія, як і таленавітая
проза Якуба Коласа, з'яўляецца гордасцю беларускай літаратуры. Паэт трагічна
загінуў у 1942 годзе ў Маскве пры досыць загадкавых абставінах.
Ганарацца мінчане і тым, што ўраджэнцам іх горада з'яўляецца цудоўны паэт
Максім Багдановіч, імя якога носіць адна з галоўных вуліц горада. Ён пражыў
усяго 25 гадоў і памёр ад сухотаў у 1917 годзе ў Ялце. Напісана Багдановічам
няшмат, але яго вытанчаная лірыка зрабіла імя паэта сусветна вядомым. Каля
тэатра оперы і балета, непадалёк ад вуліцы яго імя, усталяваны помнік гэтаму
знакамітаму паэту.
Наогул, падарожнічаючы па мінскіх вуліцах, можна зрабіць выснову, што зямля
беларуская дала свету цэлую плеяду таленавітых літаратараў — паэтаў,
празаікаў, драматургаў. Іх імёны носяць многія вуліцы Мінска: Міхася Чарота і
Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага і Пятра Глебкі, Міхася Лынькова і Янкі Маўра,
Івана Мележа і Андрэя Макаёнка.
У назвах мінскіх вуліц увекавечаны імёны многіх таленавітых дзяржаўных
дзеячаў. Адна з іх носіць імя Аляксандра Чарвякова, старшыні першага
беларускага ўраду. Ён быў несправядліва абвінавачаны ў антысавецкай і
контррэвалюцыйнай дзейнасці і ў 1937 годзе ў разгар сталінскіх рэпрэсій
скончыў жыццё самагубствам.
3 1927 па 1937 год узначальваў беларускі ўрад Мікалай Галадзед, імя якога
таксама носіць адна з мінскіх вуліц. Гэты выдатны дзяржаўны дзеяч у 1937
годзе таксама стаў ахвярай сталінскіх катаў. Арыштаваны чэкістамі, ён
выкінуўся з акна будынка Наркамата ўнутраных спраў.
Імя Сяргея Прытыцкага носяць вуліца і плошча ў Мінску. Гэта чалавек
легендарнага лёсу, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, у апошнія
гады жыцця — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 27 студзеня 1936
года на судовым працэсе Прытыцкі страляў у правакатара, быў цяжка паранены,
арыштаваны і прыгавораны да пакарання смерцю, якую пасля пад націскам
сусветнай грамадскасці замянілі ў апошні момант пажыццёвым зняволеннем. Гэта
драматычная падзея стала сюжэтам для знакамітага беларускага фільма «Чырвонае
лісце», у якім Прытыцкі выведзены пад імем Андрэя Мяцельскага.
Пётр Машэраў, імем якога названы адзін з галоўных праспектаў Мінска,— досыць
рэдкі сёння прыклад сучаснага дзеяча, які карыстаўся пры жыцці павагай і
любоўю простых людзей Беларусі. Настаўнік, падпольшчык, партызан, дзяржаўны і
партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы, ён
пятнаццаць гадоў быў фактычным кіраўніком БССР. Якраз у гэты час Беларусь
дасягнула самых значных поспехаў у эканамічным і сацыяльным жыцці, стала
найбольш развітай рэспублікай СССР. Жыццё Машэрава абарвалася трагічна: 4
кастрычніка 1980 года ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Натуральна, што ў вулічнай тапаніміцы Мінска шырока прадстаўлена памяць пра
Вялікую Айчынную вайну: многія вуліцы беларускай сталіцы носяць імёны людзей,
якія здзейснілі подзвігі ў той гераічны час, а адзін з самых вялікіх
праспектаў горада называецца Партызанскім. У Мінску ёсць вуліцы, названыя ў
гонар кіраўнікоў гарадскога патрыятычнага падполля, Герояў Савецкага Саюза
Ісая Казінца, Івана Кабушкіна, Уладзіміра Амельянюка і Мікалая Кедышкі, якія
загінулі ад рук акупантаў. Адна з вуліц горада носіць імя беларуса Героя
Савецкага Саюза лётчыка Мікалая Гастэлы, які 26 чэрвеня 1941 года, на пяты
дзень вайны ў баях пад Мінскам накіраваў свой падбіты самалёт на калону
варожай тэхнікі, другая — таксама беларуса і Героя Савецкага Саюза Аляксандра
Гараўца — адзінага ў свеце лётчыка, што ў адным паветраным баі збіў дзевяць
гітлераўскіх самалётаў. Асабіста я маю гонар жыць на вуліцы, названай імем
Героя Савецкага Саюза Івана Русіянава. Ён камандаваў легендарнай 100-ай
стралковай дывізіяй, якая ў першыя дні вайны ў раёне Астрашыцкага Гарадка
стойка абараняла Мінск, нанесла ворагу вялікія страты і ў верасні 1941 года
стала першай гвардзейскай дывізіяй Чырвонай Арміі. А нядаўна адна з гарадскіх
вуліц атрымала імя мінчаніна Трыфана Лук`яновіча. Менавіта ён пад час штурму
Берліна пад абстрэлам выратаваў ад смерці нямецкую дзяўчынку і стаў для
знакамітага скульптара Яўгена Вучэціча правобразам для стварэння сусветна
вядомага манумента воіна-вызваліцеля, які ўсталяваны ў Берлінскім Трэптаў-
парку.
     Тэатры і мастацкія калектывы
У Мінску першы тэатр з'явіўся больш за 300 гадоў таму. У 1692 годзе пры
езуіцкім калегіуме быў створаны школьны тэатр. Гісторыя данесла да нас назвы
некаторых спектакляў, што былі пастаўлены на езуіцкай сцэне: «Уступленне на
трон рымскага імператара Сэвера», «Пра Барыса і Глеба», «Уладзіслаў Ягайла,
кароль польскі і разгром ім крыжакоў пад Грунвальдам».Прайшло больш за
паўтара стагоддзя перш чым прафесійны акцёр Вяржбіцкі стварыў у 1846 годзе
першую ў Мінску тэатральную трупу.
У гісторыю Мінска тэатральнага ўвайшла і яшчэ адна дата — 9 лютага 1858 года.
Менавіта ў гэты зімовы вечар у прыватнай тэатральнай зале Поляка адбылася
прэм'ера першай беларускай оперы «Сельская ідылія» («Сялянка»). Лібрэта яе
стварыў мінчанін, вядомы беларускі літаратар Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а
музыку напісаў не менш вядомы кампазітар ураджэнец мінскіх ваколіц Станіслаў
Манюшка. Дэкарацыі для спектакля падрыхтаваў мінскі мастак Адам Шэмеш.
Акрэсліўшы пачаткі мінскага тэатральнага жыцця, вернемся ў сучасны тэатральны
Мінск.
     Нацыянальны Акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета.
Тэатр створаны на базе Беларускай студыі оперы і балета, якая існавала ў
Мінску ў 1930—1933 гадах. Адкрыты 25 мая 1933 года спектаклем «Кармэн»
Ж.Бізэ.Класічны рэпертуар: оперы—«Князь Ігар» А. Барадзіна, «Іяланта»,
«Яўгеній Анегін» П. Чайкоўскага, «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава,
«Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Лаэнгрын» Р. Вагнера,
«Арэстэя» С. Танеева, «Вайна і мір» С. Пракоф'ева, «Атэла», «Аіда», «Дон
Карлас», «Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі, «Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха,
«Севільскі цырульнік» Дж. Расіні; балеты — «Жызель», «Карсар» А. Адана,
«Сільфіда» X. Левенскольда, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса, «Лебядзінае возера»,
«Спячая прыгажуня», «Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага, «Стварэнне свету» А.
Пятрова, «Вяснасвяшчэнная» I. Стравінскага, «Раймонда» А. Глазунова, «Рамэо і
Джульета» С. Пракоф'ева, «Спартак» А. Хачатурана, «Карміна Бурана» К. Орфа.
Нацыянальны рэпертуар: оперы — «Джардана Бруна» С. Картэса, «Сівая легенда»
Дз. Смольскага, «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера, «Дзікае паляванне караля Стаха»
У. Солтана, «Князь Наваграцскі» А. Бацдарэнкі; балеты — «Святло і цені»,
«Пасля балю», «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера, «Мара», «Альпійская балада»,
«Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава, «Страсці (Рагнеда)» А. Мдзівані.
Балетная трупа тэатра, па меркаванні спецыялістаў, адна з лепшых у Еўропе і з
1974 года шмат гастраліруе, у тым ліку на самых прэстыжных сцэнах свету. 3
1993 года гастраліруе за мяжой і оперная трупа.
     Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
Створаны ў 1920 годзе. Менавіта ў гэтым тэатры склалася нацыянальная школа
акцёрскага мастацтва. У класічным рэпертуары п'есы Ж, Б. Мальера, Л. Ф. Лопе
дэ Вегі, У. Шэкспіра, Р. Шэрыдана, Ф. Шылера, Г. Ібсена, Б. Нушыча, Б.
Брэхта, А. Астроўскага, М. Горкага, А. Чэхава, М. Гогаля; у нацыянальным
рэпертуары — п'есы Я. Купалы, К. Чорнага, 3. Бядулі, Э. Самуйлёнка, К.
Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава.
     Дзяржаўны Акадэмічны рускі тэатр імя Максіма Горкага.
Створаны ў 1932 годзе ў Бабруйску, працаваў у Магілёве, Гродне, з 1947 года—у
Мінску.Найбольшым поспехам карысталіся пастаноўкі класічных п'ес М. Горкага,
А. Талстога, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Лермантава, Б. Брэхта, У.
Шэкспіра.
     Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь.     
Вялікім попытам карыстаюцца наступныя тэатры: Тэатр юнага гледача Рэспублікі
Беларусь, Тэатр-студыя кінаакцёра кінастудыі «Беларусь-фільм», Тэатр сатыры і
гумару «Хрыстафор», Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя
Г. I. Цітовіча, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі
Беларусь, Мінскідзяржаўны цырк і інш.
                          Музеі                          
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў і працаваў вядомы беларускі гісторык,
краязнавец і археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы
старажытнасці, археалагічныя знаходкі, манеты, пячаткі, медалі. Быў ён
чалавекам досыць заможным і недзе ў 1840-ыя гады ў адным са сваіх дамоў (на
сучаснай плошчы Свабоды) арганізаваў хатні музей. Гэта была, бадай што,
першая ў Мінску ўстанова такога кшталту.
На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-
археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны музей гісторыі
матэрыяльнай культуры Беларусі з унікальнай бібліятэкай рукапіснай і
старадру-каванай кнігі, сярод якіх была і знакамітая «Біблія» Скарыны.
Музейнае сузор'е сучаснай беларускай сталіцы выглядае наступным чынам.
     Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
Створаны ў 1957 годзе. Знаходзіцца ў будынку, узведзеным у пачатку XX
стагоддзя. Мае ў сваім складзе 11 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай звыш
1600 квадратных метраў. У фондах музея налічваецца больш за 250 тысяч экспа-
натаў: прадметы побыту і мастацтва першабытнага чалавека, вырабы
сярэднявечных рамеснікаў, зброя і нумізматычныя калекцыі (у тымліку — 105
скарбаў), мэбля, фарфор, шкло, карціны XVII—XVIII стагоддзяў, збор актаў і
грамат XVI— XVIII стагоддзяў, рукапісныя і друкаваныя кнігі XVI— XVII
стагоддзяў. У музеі дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Старажытная Беларусь».
     Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Заснаваны ў 1939 годзе як Дзяржаўная карцінная галерэя. 10 экспазіцыйных
залаў музея маюць плошчу звыш 1700 квадратных метраў. У фондах знаходзіцца
больш 22 тысяч экспанатаў: унікальныя калекцыі археалагічных помнікаў
XII—XVIII стагоддзяў, беларускіх абразоў XV — XVIII стагоддзяў, драўлянай
скульптуры XVII—XVIII стагоддзяў, узоры старажытнага і сучаснага дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва, жывапісныя, скульптурныя і графічныя работы беларускіх
мастакоў XVIII—XIX стагоддзяў. Акрамя таго, шырока прадстаўлена рускае,
заходнееўрапейскае і краін Усходу мастацтва.
     Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Заснаваны ў 1943 годзе. Мае экспазіцыйную залу плошчай 3600 квадратных
метраў. У музеі захоўваецца больш 120 тысяч экспанатаў (болын 96 тысяч —у
асноўным фондзе): артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, калекцыі сцягоў
партызанскіх брыгад і атрадаў Беларусі, баявыя карты, загады і данясенні,
фотаздымкі і асабістыя рэчы партызан, рукапісныя часопісы, падпольныя газеты
і лістоўкі.Музей мае два філіялы — мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган
Славы».
     Музей старажытнабеларускай культуры.
Заснаваны ў 1977 годзе пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і
фалыслору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адкрыты ў 1979 годзе.
Агульная плошча музея — 1200 квадратных метраў, палову з іх занімаюць
экспазіцыі. У музеі захоўваецца больш 17 тысяч экспанатаў, у тым ліку 600
твораў жывапісу, 4500 — дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 170 скульптур,
2600 узораў народнага ткацтва, археалагічныя знаходкі, абразы XV—XVIII
стагоддзяў, скульптура XV—XIX стагоддзяў, слуцкія паясы XVIII стагоддзя,
старадрукі, разьба, вырабы з металу, гліняны посуд, цацкі, вырабы з саломкі,
прадметы побыту і мастацтва.
     Заключэнне
     Наперадзе шмат работы. Мінск будуецца сёння, будзе будавацца заўтра.
Будавацца яму вечна, бо вечнае само жыццё. Будавацца і прыгажэць, цешыць вока
мінчан, радаваць і захапляць гасцей.
                           Сцяг  Мінска                           
                              
     Блакітнае палотнішча з відарысам Дзевы Марыі ў чырвона-фіялетавым адзенні,
побач з ёй два белыя анёлы, якія ўзносяць яе на нябёсы, і два херувімы. Абутак
Дзевы Марыі чырвоны, німбы ва ўсіх залатыя. Габарытная шырыня гербавай эмблемы
роўная 2/5 даўжыні палотнішча. Даўжыня палотнішча ў паўтара раза большая за
шырыню.
Эталон флага пастаянна захоўваецца ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Дзева Марыя з анёламі і херувімамі - герб горада з 12 студзеня 1591 года,
дараваны польскім каралём Сігізмундам.
                            Гімн Мінска                            
                          Песня пра Мiнск                          
     Словы I. Панкевiча
Музыка У.
Алоўнiкава
                      Краса беларускага краю                      
                                                       I творчае думкi ўзлет,
Табе сваю песню складаю,
Мой горад герой-патрыёт.
Прыпеў:
Хай удалеч песня мчыцца
Над краiнай дарагой,
Ты спявай, мая сталiца,
Родны сэрцу горад мой.
I паркi твае, i бульвары
Люблю я вячэрняй парой.
Паўсюль закаханыя пары
I шэпат, i смех над ракой.
Прыпеў.
Тваёй ганаруся я славай,
I рады я шчырай душой,
Што ў гэтай красе велiчавай
Ёсць доля i працы маёй.
Прыпеў.
                    Спіс літаратуры:                    
     

1. С. Асіноўскі “Мінск”. – Мн.: Полымя, 1990. – 144 с.:іл.

2. Сусветнае павуцінне – Неафіцыйная старонка горада Мінска (www.i-minsk.com)

3. З.В. Шыбека, С.Ф. Шыбека “Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада”. – Мн.: Полымя, 1994. – 341 с.

4. У. М.Юрэвіч “Мінск. Учора, сёння, заўтра”. – Мн.: Юнацтва, 1982. – 125 с.

5. А. І. Лакотка “Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры”. – Мн.:Полымя, 1991. – 126с.

6. Минск: Исторический очерк / Предисл. А.Н.Кулагина; Худож. Е.А.Ждановская. – Мн.: Унівесітэцкае, 1994. - 48с.

7. Беларуская Энцыклапедыя:У 18 т. Т. 10 – Мн.:БелЭн, 2000. – 544 с.