Каталог :: Искусство и культура

Реферат: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры

                           БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТ                           
                      Рэфератыўная  работа  па  тэме                      
                «Нацыяцальная  мадэль  свету  ў  беларусаў                
     і  адлюстраванне  яе  ў  розных  пластах  беларускай  культуры »     
                                                 студэнта  1 - ага  курса
                                    філасофска - эканамічнага  факультэта
                                                            Пачабут  А.М.
                              Мінск,  1996.                              
     
     
                             ПЛАН   РЭФЕРАТА:                             
  I.    Мастацтва  першабытнаабшчыннага   ладу  на  тэрыторыі  Беларусі.  
     II. Мастацтва  Беларусі  ў  IV - XIII стст.
     Дойлідства.
     III. Мастацтва  Беларусі  ў  XIII - XVI стст.
     Абарончае  дойлідства. 
     
     
     I.          З’яўленне  мастацтва  ў  жыцці  чалавека  адносіцца  да  далёкага
перыяду  гісторыі,  калі  ён  пачаў  ствараць  прадметы  хатняга  ўжытку  і
прылады  працы.  У  працэсе  практычнай  дзейнасці  ў  нашага  продка  пачало
абуджацца  пачуццё  прыгажосці.  Яго  прыцягвала  гармонія  навакольнага
прыроднага  асяроддзя,  чалавечага  цела.  У  час  палявання  ён  любаваўся
грацыёзным  спрытам  звера.  Усё  гэта  не  магло  не  адбіцца  на  прадметах
быту,  якія  вырабляў  першабытны  чалавек.
     Сведчанне  ранняй  рамеснай  дзейнасці  на  тэрыторыі  сучаснай  Беларусі -
старажытныя  археалагічныя  помнікі.  Даследаванне  прылад  працы,  выяўленых
пры  раскопках,  паказвае:  гэта  не  толькі  прадметы  хатняга  ўжытку,  але
і  ў  пэўнай  ступені  творы  прыкладнога  мастацтва.  Першыя  прыкметы
ўзнікнення  выяўленчага  мастацтва  ў  Беларусі  адносяцца  да  эпохі  позняга
палеаліту­ ­- прыкладна  22 - 25  стст.  назад.  Пры  даслядаванні  стаянкі
першабытнага  чалавека  ў  вёсцы  Елісеевічы  Бранскай  вобласці  знойдзена
шмат  караляў  з  ракавінак  і  некалькі  пласцінак  з  біўня  маманта,
упрыгожаных  геаметрычным  арнаментам,  невялікая  пятнаццацісантыметровая,
выразаная  таксама  з  біўня  маманта,  статуэтка  жанчыны.  Формы  яе  цела
перададзены  выразна  і  пластычна,  што  сведчыць  аб  зарадженні  ў
першабытнага  чалавека  рэалістычнага  ўспрымання  навакольнага  свету.
     У  эпоху  позняга  палеаліту  людзі  пачалі  актыўна  ўпрыгожваць  сваё  цела
і  адзення.  Магчыма,  у  гэтым  праявілася  натуральная  прагада  прыгожага.
На  стаянках  верхняга  Прыдняпроўя  сустракаюцца  падвескі  з  ракавін,  з
прасвідраваных  зубоў  лісіцы,  воўка,  пацерачкі  з  вапняковых  трубачак
марскіх  чарвячкоў.  Упрыгаженні  дапаўняліся  касцянымі  трубачкамі,
арнаментаванымі  падоўжанымі  нарэзкамі.  У  эпоху  неаліту (V-IV
тысячагоддзі  да  н. э.)  асноўнымі  дасягненнямі  першабытнага  чалавека
былі:  выраб  больш  дасканалых - са  шліфаванага  каменя - прылад  працы  і
зброі,  посуду  з  гліны,  пражы  з  валакністых  раслін.
     З  разлажэннем  у  першым  тысячагоддзі  да  нашай  эры  першабытнабшчыннага
ладу  ва  ўсходніх  славян  пачынае  мяняцца  і  характар  іх  гаспадарчай
дзейнасці.  У  сувязі  з  развіццём  земляробства  вялікае  значэнне  набывае
вытворчасць  рамесных  вырабоў.  Здабыча  і  коўка  жалеза  адкрылі  вялікія
магчымасці  для  развіцця  кавальскага  і  ювелірнага  рамёстваў.
Удасканаленне  майстэрства  рамеснікаў  мела  вялікае  значэнне  для  развіцця
дэкаратыўнага - прыкладнога  мастацтва.  Тагачасныя  рамяство  і  мастацтва
былі  цесна  звязаны.  Нярэдка  ў  адной  асобе  выступаў  і  рамеснік,  і
мастак.
     Да  часоў  першабытнаабшчыннага  ладу  адносіцца  зараджэнне  манументальнай
скульпуры.  Тэматыка  яе  вызначалася  язычніцкай   міфалогіяй.  
     У  дрыгавічоў,  радзімічаў  і  крывічоў,  што  насялялі  тэрыторыю  сучаснай
Беларусі,  было  даволі  шмат  язычніцкіх  бажаствоў,  якім  яны  пакланяліся
і  прыносілі  ахвяры,  чые  скульптуры  стваралі.  На  жаль,  большасць  з
іх,  асабліва  драўляных,  не  захаваліся  да  нашага  часу.
     З  прыняццем  старажытнай  Руссю  хрысціянства  ўсе  язычніцкія  ідалы  былі
знішчаны.  Да  нас  дайшло  літаральна  некалькі  каменных   выяў.  Прыгадаем
тыя,  што  ўяўляюць  найбольшую  цікавасць.  Чатырохтварны  ідал,  знойдзены
ў  1848 г.  у  раце  Збруч,  мае  выгляд  чатырохграннага  слупа,  завершанага
галавой  з  чатырма  тварамі.   Так  званы «шклоўскі  ідал»  знойдзены  ў
1963 г.  на  беразе  ракі  Серабранка  -  прытока  Дняпра.  Гэта
манументальная  скульптура  з  пясчаніка  мае  вышыню   120 см  і  вагу  250
кг.  Форма  яе   -  цыліндрычная.  Твар  старажытнага  бажества  ўзбуйнены  ў
параўнанні  з  фігурай.  Вельмі  абагульненыя  формы  надаюць  скульптуры
манументальнасць.  Такая  прымітыўная  апрацоўка,  напрыклад,  уласцівая
галаве  антрапаморфнага  ідала  з  каменя  -  ракушачніка  вышынёй  46 см,
знойдзенага  пры  раскопках  на  ўскраіне  Слоніма.
     Язычніцкія  культавыя  выявы  людзей  і  жывёл  знойдзены  і  ў  іншых
месцах  Беларусі.  Так,  у  развалінах  старажытнага  будынка  ў  Віцебску
адшукана  залатая  статуя  язычніцкага  бога.  Другі  від  старажытных
манументальных  скульптур  -  каменныя  бабы.  Найбольш  цікавымі  сярод  іх
з’яўляліся   фігуры   жанчын,  знойдзеныя  у  Слонімскім  раёне.  Там жа  былі
выяўлены  каменныя  скульптуры  гусака,  гадзюкі  і  іншых  жывёлін.
     Найбольш  старажытным  адлюстраваннем   першага  тысячагоддзя  да  нашай  эры
з’яўляецца  фігурка  з  абпаленай  гліны  вышынёй  3,5 см, якая  ўяўляе
старога   з  барадой,  зачасанымі  валасамі (знойдзена  паблізу  вёскі
Багушевічы  Бярэзінскага   раёна).  Першабытнае  мастацтва  мае  вялікае
пазнавальнае   значэнне  для  вывучэння  гісторыі  культуры   Беларусі.
     II.    Разглядаючы  мастацтва  Беларусі  гэтага  перыяду,  неабходна
падкрэсліць  яго  непарыўную  сувязь  з  культурай  усёй           Старажытнай
Русі,  адзначыць  характэрныя  асаблівасці,  уласцівыя  менавіта  беларускаму
мастацтву,  своеасаблівасць  нацыянальных  помнікаў  дойлідства.
     Агульнасць  культурных  сувязей  праўляецца  ў  адзінстве  будаўнічай
тэхнікі  і  архітэктуры.  Але  пры  едзінстве,  што  вынікае  з  традыцый
дойлідства  Старажытнай  Русі,  архітэктура  беларускіх  зямель  развівалася
ў  некалькіх  самастойных  напрамках.  Сведчанне  гэтага - помнікі  мясцовага
манументальнага  дойлідства,  якія  захаваліся  да  нашага  часу.
     У  эпоху  Кіеўскай  дзяржавы  і  феадальнай  раздробленасці  на  тэрыторыі
сучаснай  Беларусі  шырока  развіваецца  горадабудаўніцтва.  Згодна  з
летапісам,  у  IX - XI  стст.  узніклі  гарады:  Полацк (862),  Тураў (980),
Заслаўе (канец  X ст.),  Мінск  і  Орша (1067).  У  іх  узводзяцца  збудаванні
самага  рознага  прызначэння:  княжацкія  харомы,  царквы,  манастыры.
     Да  ліку  самых  старых  гарадоў  Беларусі  належыць  Полацк.  Ранняе
паселішча  ў  раёне  сучаснага  Полацка  ўзнікла  на  месцы  ўмацаванага
валамі  гарадзішча,  размешчанага   ў  нізоўях  прытока  Заходняй  Дзвіны -
Палоты.  На  мяжы  X - XI  стст.  гэта  ўжо  быў  добра  ўмацаваны  горад,
плошча  дзяцінца  якога  дасягала  7  га. 
     Першым  з  ліку  выдатных  культавых  збудаванняў  Полацка  і  ўвогуле
заходніх  абласцей  Старажытнай  Русі  з’яўляецца  Сафійскі  сабор,
закладзены  паміж  1044  і  1066  гг.  Грэчаскае  слова  «сафія»  літаральна
азначала  «майстэрства,  веды,  мудрасць».  Але  хрысціянамі  сэнс  яго
тлумачыўся  больш  шырока  і  звязваўся, у  прыватнасці,  з  ідэяй  чалавечай
«аднадумнасці  і  супольнасці».
     Узводзілі  сабор  усім  мірам.  Гэта  быў  галоўны  будынак  не  толькі
сталіцы,  але  і  ўсяго  княства.  У  вачах  жыхароў  Полацкай  зямлі
Сафійскі  сабор  сімвалізаваў  іх  аднадумнасць  і  еднасць.  Аб
першапачатковым  яго  выглядзе   захаваліся  супярэчлівыя  звесткі.  У  адных
крыніцах  храм  гэты  называецца  сямікупальным,  у  другіх - пяцікупальным.
У  нашы  дні  ад  старажытнага  сабора  засталіся  асобныя  часткі  падмуркаў,
тры  абсіды  (гранёныя  выступы  будынка),  склеп  і  часткі  ўнутраных
слупоў.  Фрагменты,  што  захаваліся,  дазваляюць  меркаваць,  што  ў  мінулым
гэты  помнік  архітэктуры  быў  ў  многім  падобны  на  Кіеўскую  Сафію,  але
меў  і  некаторыя  адрозненні.  Адной  з  арыгінальных  асаблівасцей
полацкакага  сабора  з’яўляюцца  гранёныя  абсіды.  Ні   ў   Кіеве,  ні  ў
Ноўгарадзе  такія  абсіды не  сустракаюцца.  Таксама  характэрная  рыса  храма
ў  Полацку - адсутнасць  абходных  галерэй  і  вежаў.  Дзякуючы  гэтаму
вонкавы  аб’ём  збудавання  выглядаў  больш  велічным  і  дынамічным.
     У  XVIII  ст.  гэты  помнік  архітэктуры  поўнасцю  перабудавалі: зніклі
купалы,  з’явіліся  дзве  вежы  на  галоўным  фасаде.  Сабор  быў
пераўтвораны  ва  уніяцкую  базіліку.
     Другі  славуты  архітэктурны  помнік  полацкай  зямлі - Спаса - Ефрасінеўская
царква,  пабудаваная  паміж  1128  і  1156 гг.  дойлідам  Іаанам.  Гэта
аднагаловая  пабудова  невялікага  памеру,  простага  плана.  Манументальнасць
яе  знешняму  выгляду  надае  ярусная  вонкавая  кампазіцыя.  Узведзена
царква  па  загаду  славутай  Ефрасінні  Полацкай.  Збудаванне  заняло
ганаровае  месца  ў  гісторыі  дойлідства  і  паклала  пачатак  распаўсюджанню
пірамідальна - шатровых  храмаў  у  Расіі,  на  Украіне  і  ў  Беларусі.
     Выдатны  помнік  старажытнай  манументальнай  архітэктуры - Барысаглебская
царква  XII  ст.,  якая  дагэтуль  узвышаецца  на  Замкавай  гары   г. Гродна.
Сцены  невялікага  храма  выкладзены  з  чырвонай  цеглы.  У  іх  умураваны
паліраваныя  плоскія  цёмна - чырвоныя  камяні,  а  таксама  керамічныя
пліты,  пакрытыя  глазурай   жоўта - залатых  і  бірузова - зялёных  таноў.
Амаль  восемсот  гадоў  упрыгожваюць  яны  фасады  пабудовы,  але  не
страцілі  сакавітасці  і  чысціні  колеру.  Ствараецца  ілюзія  інкрустацыі
каштоўнымі  каменямі.  У  скляпенні  і  верхнія  часткі  ўнутраных  сцен  былі
ўмураваны  керамічныя  гаршкі - галоснікі.  Гэты  дойлідскі  прыём  змягчаў
гук,  забяспечваючы  тым  не  менш  добрую  акустыку.  Падлога  храма  была
пакрыта  керамічнымі  пліткамі  зялёнага,  жоўтага,  і  карычневага  колеру,
што  ўтваралі  арнаментальны  дыван  вялікай  мастацкай  выразнасці.
Барысаглебская  царква,  размешчаная  на  высокім  абрывістым  беразе  Нёмана,
захавалася  не  поўнасцю.  Скляпенні  яе  і  купал  зніклі  даўно,  паўднёвыя
і  частка  заходняй  сцяны  абваліліся  ў  выніку  апоўзня  1853 г.
     Адным  з  найбольш  значных  помнікаў  дойлідства  раннефеадальнай  эпохі  на
тэрыторыі  Беларусі  была  Благавешчанская  царква  у  г. Віцебску (сярэдзіна
XII  ст.).  Гэты  аднакупальны,  трохабсідны  храм  размяшчаўся  на  левым
беразе  Заходняй  дзвіны.  Архітэктура  яго  была  простай,  але  выразнай:
сцены  ажыўляліся  толькі  паўцыркульнымі  кіламі   і  вертыкальнымі
лапаткамі.  На  жаль,  зрайнаваны  ён  ужо  ў  наш  час.                                                          
     III.    Да  XIII  ст.  звесткі  аб  мураваных  крапасных  збудаваннях  на
тэрыторыі  Беларусі  адсутнічаюць.   Але  ўжо  ў  перыяд  феадальнай
раздробленасці  і  распаду  Кіеўскай  дзяржавы  з’яўляюцца  першыя  мураваныя
збудаванні  тыпу  асобнай  магутнай  абарончай  вежы,  якая
абкружалася  землянымі  і  драўлянымі  ўмацаваннямі.  Падобныя  вежы - данжоны
ў  VIII - XIV  стст.  былі  пашыраныя  таксама  ў  Польшчы,  Скандынавіі,
Прыбалтыцы,  паўночна - заходняй  Русі,  на  Валыні.  З  розных  крыніцаў
вядома  пра  вежы  ў  Полацку,  Тураве,  Гародне,  Навагрудку,  Бярэсці.
     У  раённым  центре  Камянец  Брэсцкай  вобласці  да  цяперашніх  дзён
захавалася  абаронна - вартавое  збудаванне,  вядомае  як  Белая  Вежа.
Летапіс  сведчыць,  што  ўзведзена  яна   майстрам  Алексай  пры  дапамозе
мясцовых  жыхароў  у  XIII  стагодзі  (паміж  1276  і  1288 гг.).  Вежа
круглая  з  вонкавым  дыяметрам  13,6 м  пры  таўшчыні  сцен  2,5 м.  Вышыня -
29,4 м.  Пяць  яе  ярусаў  злучаны  паміж  сабой  унутранай  лесвіцай.  А  з
трэцяга  яруса  можна  было  дабрацца  да  верхняй  пляцоўкі  таксама  і  па
каменных  прыступках,  што  знаходзіліся  ў  тоўстых  сценах.  Агульная
плошча  памяшканняў  на  ўсіх  паверхах  дасягала  300 кв. м.,  што  дазваляла
ў  час  абароны  размясціць  шмат  воінаў.  Змураваныя  з  цэглы  сцены  крыху
нахіленыя  ўнутр,  не  маюць  звонку  гарызантальных  чляненняў  і  завершаныя
буйнымі  зубцамі,  адпаведнымі  агульным  прапорцыям  вежы.  У  гэтым  помніку
спалучыліся  кампазіцыйныя,  канструктыўныя  і  дэкаратыўныя  прыёмы
раманскай  архітэктуры  з  раннегатычнымі.
     У  другой  палове  XIII ст.  узнікла  новая  дзяржава - Вялікае  Княства
Літоўскае.  У  гэты  час  у  беларускім  дойлідстве  з’яўляецца  новы  тып  
манументальнага  збудавання - замак,  які  спалучаў  у  сабе
жылыя  і  абарончыя  функцыі,  а  таксама  задачы  грамадскага
прадстаўніцтва.  Заходнія  рубяжы  ВКЛ  аперазаў  цэлы  ланцуг  мураваных
замкаў  у  Крэве,  Лідзе,  Медніках,  Троках,  Навагрудку,  Гародне  і
Вільні.  
     Па  планіровачна - кампазіцыйным  вырашенні  адзначаныя  замкі  падзеляюцца
на  два  тыпы.  Замкі  ў  Крэве  і  Лідзе,  пабудаваныя  ў  першай  палове
XIV ст.,  уяўляюць  тып  замка - кастэлі   з  рэгулярнай
формай  плана  і  тучнымі  землянымі  ўмацаваннямі.  Яны  ўзведзеныя  на
нізіннай  мясцовасці  на  насыпным  узвышшы  і  абкружаныя  ровам  з  вадою.
Магутныя  мураваныя  сцены  (вышынёй  каля  12 м,  таўшчынёй  2,75 м)
утваралі  ў  плане  неправільны  чатырохвугольнік,  блізкі  да  квадрата.
Баявую  моц  сценаў,  якія  завяршаліся  крытымі  навяснымі  галерэямі  і
байніцамі,  узмацнялі  дзве  квадратныя  ў  плане  вуглавыя  вежы,
размешчаныя  па  дыяганалі  замкавага  двара.  Вежы  ўяўлялі  з  сябе
лаканічныя  прызматычныя  аб’ёмы  без  вонкавых  гарызантальных  гляненняў,
накрытыя  чатырохсхільнымі  шатрамі.  Унутры  яны  мелі  некалькі  ярусаў,
перакрытых  крыжовымі  і  нярвюрнымі  скляпеннямі.  Дапаможныя  службы
размяшчаліся  ў  драўляных  пабудовах  унутры  двара  ў  адрозненне  ад
рыцарскіх   замкаў - канветхаўзаў,  якія  мелі  па  перыметры  масіўныя
мураваныя  будынкі  з  развітай  сеткай  памяшканняў.  
     Другі  архітэктурны  тып  уяўляюць  нерэгулярныя  замкі  ў
Навагрудку  і  Гародні,  якія  працягвалі  развіваць  традыцыі  ўмацаваных
гарадзішчаў  і  дзядзінцаў  старажытных  гарадоў.  Яны  размяшчаліся  на
натуральных  узвышшах  вышінёй  30 - 40 м  і  мелі  ў  плане  паліганальную
форму,  адпаведную  рэльефу.  Да  канца  XIV ст.  аснову  іх  складалі
драўляныя  сцены - гародні  ў  спалучэнні  з  адной  магутнай  мураванай
вежай,  якія  былі  ўзведзеныя  яшчэ  ў  XIII ст.
     Пасля  разгрому  Тэўтонскага  ордэна  ў  Грунвальдскай  бітве  (1410 г)
будаўніцтва  замкаў  агульнадзяржаўнага  прызначэння  скарацілася,  але
беларускае  дойлідства  ў  цэлым  працягвала  захоўваць  абарончы  характар.
На  мяжы  XV - XVI  стст.  пашыралася  будаўніцтва  прыватных  замкаў
.  Вышэйшым  дасягненнем  нацыянальнага  ваенна - інжынернага  мастацтва
пачатку  XVI ст.  з’яўляецца  замак  у  Міры,  які  належаў  старажытнаму
праваслаўнаму  феадальнаму  роду  Іллінічаў.  Магутныя  сцены,  якія
ўтвараюць  амаль  квадратны  замкнёны  двор,  і  пяць  шматярусных  вежаў
былі  ўзведзены  у  1506 - 1510 гг.  Замак  абкружалі  штучныя  земляныя
ўмацаванні - вал  і  роў,  праз  які  перакінуты  развадны  мост.  Сцены  мелі
тры  ўзроўні  бою.  У  ніжняй  частцы  сценаў  прарэзаны  амбразуры  для
гарматаў.  На  вышыні  8 м  унутры  сценаў  ішла  галерэя  з  ружэйнымі
байніцамі.  Завяршала  сцены  баёвая  пляцоўка,  пакрытая  зубчатым
парапетам.  Вежы  маюць  аднолькавы  прынцып  кампазіцыйнай  будовы.
Асаблівай  магутнасцю  вылучалася  шасціярусная  вежа - брама.  Дэкаратыўнае
аздабленне  помніка  заснавана  на  спалучэнні  адкрытай  цаглянай  муроўкі  з
украпінамі  камянёў  і  атынкаваных  арачных  нішаў,  раструбай  амбразур,
арнаментальных  паясоў.  Разнастайны  прапарцыянальны  лад  і  дэкор  вежаў
надаюць  замку  непаўторны  мастацкі  вобраз.
     Падобныя  кампазіцыю,  дэкор  і  фартыфікацыйныя  элементы  мелі  
абарончыя  царквы    канца  XV - пачатку  XVI  стст.  у  Полацку,
Супраслі,  Сынковічах  і  Мураванцы.  Заснавальнікам  гэтага  тыпу  культавых
будынкаў  з’явіўся,  верагодна,  Сафійскі  сабор  ў  Полацку,  які  ў  1495 -
1501 гг.  быў  перабудованы  і  набыў  абарончыя  абрысы.  Самабытная
архітэктура  цэркваў - крэпасцей  склалася  на  аснове  знітавання  структуры
руска - візантыйскага  крыжова - купальнага  храма  і  традыцыйных  прыёмаў
мясцовага  дойлідства.  Найбольш  выдатнымі  помнікамі  цэрквей - крэпасцей
лічацца  цэрквы  ў  Сынковічах  і  Мураванцы.
     Акрамя  чатырохвежавых  храмаў - крэпасцей  да  беларускай  готыкі  належаць
яшчэ  некалькі  старадаўніх  культавых  будынкаў,  якія  не  маюць  выяўленых
абарончых  прыстасаванняў.  Гэта  найбольш  раннія  на  беларускай  зямлі  
мураваныя  касцёлы   XV - XVI стст.  у  вёсках  Ішкалдзь,  Уселюб,
Гнезна,  а  таксама   Барысаглебская  царква  ў  Навагрудку.  Ім  уласцівыя
гатычная  канструкція  і  мысцовы  характар  дэкору:  нярвюрныя  скляпенні,
контрфорсы,  стральчастыя  прыёмы,  тоўстыя  сцены,  аздобленыя  ўзорам  з
атынкаваных  арачных  нішаў  і  цёмнай  перапаленай  цеглы.
     Менавіта  два  помнікі  беларускага  абарончага  дойлідства:  замак  у  Міры
і  царква - крэпасць  у  Сынковічах  уключаныя  ў  каталог  шэдэўраў
сусветнай  архітэктуры.
     
     
                               Літаратура:                               
     1.  «Народная  асвета»  № 5, 6, 7  / 1994 г.
     2.  «Роднае  слова»  № 8, 9 / 1993 г.